2021 г. — 95 гадоў з часу стварэння на Брэстчыне гурткоў Таварыства беларускай школы (1926), культурна-асветніцкай арганізацыі Заходняй Беларусі
Пасля Рыжскага мірнага дагавора 1921 г. амаль 4,5 млн беларусаў, жыхароў Заходняй Беларусі, апынуліся пад уладай Польскай Рэспублікі. Савецкі ўрад прадугледжваў захады для абароны інтарэсаў насельніцтва, якое адышло да Польшчы. Польская Рэспубліка абавязалася даць рускім, украінцам і беларусам усе правы, якія забяспечвалі б свабоднае развіццё іх культуры, мовы, выканання рэлігійных абрадаў, ствараць для гэтага школы, таварыствы, саюзы. Гэтыя ж правы гарантаваліся палякам на тэрыторыі РСФСР, УССР і БССР. Аднак Польшча не выканала ўзятых абавязацельстваў і праводзіла ў Заходняй Беларусі і Заходняй Украіне бязлітасную акупацыйную палітыку.
1 сакавіка 2021 г. — 100 гадоў з дня стварэння Палескага ваяводства Польскай Рэспублікі (1921)
Польска-савецкая вайна (1919–1920) скончылася падпісаннем 18 сакавіка 1921 г. Рыжскага мірнага дагавора. Паводле дагавора ў складзе Польшчы засталіся занятыя яе войскамі Заходняя Беларусь (насельніцтва звыш 4 млн чалавек, тэрыторыя 113 тысяч кв. км) і Заходняя Украіна. У заключэнні дагавора Беларуская ССР не прымала ўдзелу, бо рэспубліку і яе правасуб’ектнасць Польшча не прызнавала. Раздзел беларускіх земляў стаў трагедыяй для беларускага народа.